Выбухі ў сектары Газа. Фота тэлеграм-канал @Yigal Levin

Выбухі ў сектары Газа. Фота тэлеграм-канал @Yigal Levin

У ноч на 10 кастрычніка на поўдні Ізраіля былі чутныя магутныя выбухі з боку сектара Газа, піша «Еўрапейская праўда».

Па словах карэспандэнтаў у Здэроце і Ашкелоне, выбухі было чуваць, калі над мяжой ляцелі знішчальнікі.

У панядзелак міністр абароны Ізраіля Ёў Галант заявіў, што выдаў загад аб поўнай блакадзе сектара Газа, а вайскоўцы будуць блакаваць нават доступ да харчавання.

Вечарам у панядзелак прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да нацыі, паабяцаўшы давесці вайну супраць баевікоў ХАМАС да пераможнага канца, піша «Медуза».

Па словах кіраўніка ўрада, цяпер Ізраіль знаходзіцца ў стане вайны за сваё існаванне.

«Гэтую вайну навязалі нам звяры, якія праслаўляюць забойства жанчын, дзяцей і старых. Зверстваў, якія здзяйсняюцца ХАМАС, не назіралася з часоў зверстваў ІДІЛ. Дзяцей звязвалі і каралі смерцю разам з астатнімі членамі іх сем'яў, маладых дзяўчат і хлопцаў расстрэльвалі ў спіну. Мы заўсёды ведалі, што такое ХАМАС. Цяпер увесь свет ведае. ХАМАС — гэта ІДІЛ. І мы пераможам сапраўды гэтак жа, як адукаваны свет перамог ІДІЛ. ХАМАС хацеў вайны, ён яе атрымае», — заявіў Нетаньяху.

Ён адзначыў, што на тэрыторыі Ізраіля яшчэ застаецца некаторая колькасць тэрырыстаў.

«Я аддаў распараджэнне атакаваць ХАМАС так, як мы яшчэ ніколі іх не атакавалі раней. І гэта адбываецца проста цяпер.

Мы толькі пачалі нашу вайну супраць ХАМАС. Тое, што вы бачыце цяпер у Газе — толькі пачатак.

Мы знішчылі сотні тэрарыстаў, і мы не спынімся. Мы знойдзем іх у любой дзірцы. Гэта ўжо адбываецца і будзе адбывацца далей».

Чытайце таксама:

У кібуцы Беэры на мяжы з сектарам Газа знайшлі целы 100 загінулых ізраільцян. Колькасць ахвяр можа павялічыцца

ХАМАС прыгразіў забіваць па адным закладніку ў адказ на кожны напад Ізраіля на грамадзянскія будынкі

Прайшла інфармацыя, што ХАМАС узяў у палон беларуску: яе згадала нават Ціханоўская. Але гэта аказалася няпраўдай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?