Фота: Mahmood Essa / AP

Фота: Mahmood Essa / AP

187 518 чалавек пакінулі свае дамы ў сектары Газа пасля пачатку вайны ХАМАС і Ізраіля, піша РБК.

«Масавае перамяшчэнне насельніцтва за апошнія 24 гадзіны ў сектары Газа вырасла, дасягнуўшы больш за 187 518 чалавек, і чакаецца, што гэтая колькасць працягне расці», — адзначылі ва Упраўленні ААН па гуманітарных пытаннях. Больш за 137 тыс. чалавек схаваліся ад абстрэлаў у спецыяльных установах Блізкаўсходняга агенцтва ААН, у прыватнасці ў школах.

Па даных Міністэрства аховы здароўя сектара Газа, прынамсі 687 палесцінцаў былі забітыя, яшчэ 3800 атрымалі раненні. 17 палесцінцаў, у тым ліку чацвёра дзяцей, былі забітыя і 295 параненыя ізраільскімі войскамі на Заходнім беразе.

9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) абвясціла пра маштабныя паветраныя ўдары па пазіцыях ХАМАС у сектары Газа. У прыватнасці, ЦАХАЛ знішчыла аператыўны камандны цэнтр «Ісламскі джыхад» і ўдарыла па камандным цэнтры ХАМАС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?