Фота: Kraj.by

Фота: Kraj.by

Здарэнне адбылося ў мінулы чацвер ля вёскі Вароны ў Пастаўскім раёне. З райцэнтра ў грыбы прыехала сям'я — маці са сваімі дарослымі дзецьмі. Дзеці жанчыны згубілі яе прыкладна каля 13:00, піша kraj.by.

Спачатку яны заняліся пошукамі самастойна, а потым, калі зразумелі, што не знойдуць, звярнуліся да ратавальнікаў МНС, міліцыю і леснікоў. Усяго для пошукавых работ былі задзейнічаны шэсць адзінак тэхнікі і 15 чалавек, з іх тры адзінкі тэхнікі і восем работнікаў МНС. Жанчыну знайшлі ў 17:35.

«Калі жанчыну знайшлі, яна вельмі здзівілася, што яе наогул шукалі. Захапілася ціхім паляваннем і нават сама не ведала, што яе шукаюць. Затое поўнае вядро грыбоў за гэты час паспела набраць», — расказаў ляснік Андрэй Шувалаў, які браў удзел у пошуках.

Чытайце таксама:

За верасень у лесе заблукала 60 чалавек. Ратавальнікі далі некалькі парад на выпадак, калі вы згубіліся

У Столінскім раёне пенсіянер пайшоў у параднай форме ў лес і заблукаў

81-гадовы дзядуля правёў чацвёра сутак у лесе і выжыў

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0