Цягам дня электразабеспячэнне, як паведамляецца, было адноўлена ў 340 населеных пунктах. Наступствы непагадзі найбольш адчувальныя ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Больш за ўсё пацярпелі Маладзечанскі, Барысаўскі, Мінскі, Глыбоцкі, Полацкі, Навагрудскі і Іўеўскі раёны.

Энергетыкі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, у ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічалі 72 аварыйныя брыгады і 69 адзінак тэхнікі. Работы ўскладняюць паваленыя ветрам на лініі электраперадач дрэвы і галіны.

У той жа час Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што ў Мінску паваленыя дрэвы пашкодзілі 6 аўтамабіляў. «На 18.00 падраздзяленні МНС выязджалі на распілоўку дрэў, зняцце лістоў бляхі і банэраў 30 разоў», — адзначае ведамства.

Чытайце таксама:

Сіноптыкі папярэдзілі пра першы снег на выходных

У Мінску моцны вецер знёс прыпынак ФОТАФАКТ

Першая вобласць абвясціла пра пачатак ацяпляльнага сезона

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?