Cоевае, какосавае і міндальнае малако Alpro выпускала кампанія Danone. Але летась у кастрычніку кампанія анансавала, што перадасць свой бізнэс у Расіі.
Сёлета ў ліпені замежныя долі кампаніі апынуліся пад часовым кіраваннем Расмаёмасці, а дырэктарам бізнэсу стаў намеснік старшыні ўрада Чачні, пляменнік Рамзана Кадырава Якуб Закрыеў.
У верасні расійскае прадстаўніцтва Danone перайменавалі ў Health & Nutrition. Пасля лакалізацыі брэнда ў асартыменце Planto будуць дзве лінейкі: адна — без цукру, а другая — прафесійныя напоі Barista і Aroma.
Напой Actimel цяпер вырабляецца пад назвай Actimuno, а Activia называецца «АктиБио».
Чытайце таксама:
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні»
У лідарах — кавярні і пончыкавыя. Якія франшызы папулярныя ў Беларусі





