Армянская апазіцыя байкатавала галасаванне: у прыватнасці, сакратар блока «Арменія» Ацрвік Мінасян сказаў, што праект ратыфікацыі нібыта супярэчыць Канстытуцыі Арменіі. Пры гэтым Канстытуцыйны суд краіны заявіў дакладна адваротнае.

Супраць ратыфікацыі Рымскага статута МКС выступілі ў Расіі — там пастанову Арменіі на фоне выдадзеных ордараў на арышт Уладзіміра Пуціна і Марыі Львовай-Бяловай называюць «непрымальнай».

МКС распарадзіўся арыштаваць Пуціна і Львову-Бялову сёлета ў сакавіку па падазрэнні ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.

У Арменіі заяўляюць, што ратыфікацыя асноватворнага дакумента Міжнароднага крымінальнага суда звязаная з «агрэсіяй Азербайджана ў дачыненні да Рэспублікі Арменія» летась у верасні — тады пасля сутыкнення на мяжы дзвюх краін загінулі 49 вайскоўцаў Арменіі. Акрамя таго, улады краіны лічаць, што Азербайджан здзейсніў ваенныя злачынствы на тэрыторыі Арменіі.

Еўрапарламент у верасні заклікаў МКС выдаць ордар на арышт Лукашэнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?