Жазэп Барэль у Кіеве. 2 кастрычніка 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

Жазэп Барэль у Кіеве. 2 кастрычніка 2023 года. Фота: Efrem Lukatsky / AP

У Кіеве 2 кастрычніка пройдзе першая ў гісторыі сустрэча кіраўнікоў МЗС усіх краін ЕC, паведаміў вярхоўны прадстаўнік ЕC па замежных справах.

Ён назваў Украіну будучым сябрам ЕС. Барэль падкрэсліў, што сустрэча ўсіх кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў упершыню праходзіць за межамі супольнасці.

«Мы тут, каб выказаць нашу салідарнасць і падтрымку ўкраінскаму народу», — заявіў Барэль.

Ён таксама заявіў, што Еўрасаюз будзе дапамагаць Украіне незалежна ад палітыкі ЗША. Дапамога Бруселя носіць доўгатэрміновы характар і ніяк не звязаная з тым, што адбываецца ў Злучаных Штатах, падкрэсліў Барэль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?