Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com
Як піша выданне, на прыём да ўчастковага інспектара міліцыі прыйшоў мінчанін і расказаў, што яго былая жонка, з якой ён шмат гадоў не размаўляе, вырашыла стаць блогеркай і распавядаць у інтэрнэце пра сямейныя каштоўнасці. Як зазначае выданне, досвед у жанчыны ёсць — у яе трэці шлюб.
Агульныя знаёмыя даслалі мужчыну скрыншоты яе старонкі ў інстаграме, дзе яна размясціла яго фатаграфіі з пастамі аб іх сумесным жыцці. Мужчына папрасіў выдаліць пасты.
У адказ жанчына выклала іх перапіску на ўсеагульны агляд і зладзіла галасаванне сярод падпісантаў: выдаляць пасты на просьбу былога ці не. Зразумеўшы, што вырашыць праблему дыялогам не атрымаецца, мінчук напісаў заяву ў міліцыю.
Калі жанчыну выклікалі для тлумачэнняў, яна не разумела, што супрацьзаконнага здзейсніла.
У міліцыі ёй растлумачылі, што гаворка ідзе не аб сямейных справах, а аб незаконным распаўсюджванні персанальных даных, за што прадугледжана адказнасць — як адміністрацыйная, так і крымінальная.
Як піша выданне, грамадзянку абвінавацілі ў правапарушэнні, прадугледжаным ч. 1 арт. 23.7 КаАП («Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных даных»), санкцыя якой — штраф да 50 базавых велічынь.
Гісторыя скончылася прымірэннем бакоў: блогерка папрасіла прабачэння перад былым мужам і выдаліла пасты, якія тычацца яго, з сеціва, а мужчына не стаў настойваць на прыцягненні яе да адказнасці.
Чытайце таксама:






аххах) блогерка