Этнічны армянін, які ўцёк з Нагорнага Карабаха, чакае часовага засялення ў гатэль у Гарысе (Сюнікская вобласць Арменіі). Фота: Vasily Krestyaninov / AP

Этнічны армянін, які ўцёк з Нагорнага Карабаха, чакае часовага засялення ў гатэль у Гарысе (Сюнікская вобласць Арменіі). Фота: Vasily Krestyaninov / AP

З Нагорнага Карабаха ў Арменію выехала ўжо амаль 85 тысяч армянаў, якія не захацелі заставацца ў рэгіёне пасля яго вяртання пад кантроль Азербайджана. Так, станам на 6:00 29 верасня мяжу Арменіі перасеклі 84 770 вымушаных перасяленцаў з Нагорнага Карабаха, піша «Еўрапейская праўда».

Па даных перапісу насельніцтва ў рэгіёне 2015 года, там пражывала каля 145 тысяч чалавек, амаль усе — этнічныя армяне. На пачатак 2023 года мясцовыя ўлады ацэньвалі колькасць жыхароў у 120 тысяч чалавек.

Людзі прыбываюць праз памежнае сяло Карнідзор, дзе іх сустракаюць валанцёры і прапануюць ежу і рэчы першай неабходнасці. З аўторка ўрад Арменіі арганізаваў ва ўсіх рэгіёнах краіны спецыяльныя цэнтры для падтрымкі вымушаных перасяленцаў з Нагорнага Карабаха.

У Арменію эвакуявалі таксама пацярпелых у выніку магутнага выбуху на бензасховішчы, дзе ў той момант сотні людзей чакалі магчымасці заправіць аўто, каб выехаць. Азербайджан адкрыў паветраны калідор для таго, каб па самых цяжкіх пацыентаў мог прыляцець армянскі верталёт.

На мінулым тыдні ў выніку хуткацечнай вайны Нагорны Карабах, які абвясціў незалежнасць у 1991 годзе, капітуляваў.

Учора прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Самвел Шахраманян падпісаў указ, паводле якога ўсе яе ўстановы і арганізацыі спыняюць існаванне 1 студзеня 2024 года.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Нагорнага Карабаха падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі

Азербайджан затрымаў экс-кіраўніка Нагорнага Карабаха

Мафіёзныя схемы і прывязанасць да Расіі. Як Нагорны Карабах стаў шэрай зонай армянскай палітыкі і што будзе цяпер

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?