Фота: plazma.ua

Фота: plazma.ua

Вайсковаму эксперту Канстанціну Сіўкову, супрацоўніку ТАСС Міхаілу Цярэшчанку і палітолагу Цімафею Сяргейцаву падкінулі адсечаныя свіныя галовы, піша «Медуза».

26 верасня свіную галаву знайшоў ля сваіх дзвярэй Сяргейцаў —аўтар калонкі аб неабходнасці «дэўкраінізацыі» Украіны, апублікаванай на сайце РІА «Новості».

«Чарговы раз некаторыя асобы не дацягваюць да сваіх любімых ЗША. Там галава конская ды мафія сіцылійская. А тут, як заўсёды, — проста свінні», — заявілі ў прэс-службе РІА «Новості». Сяргейцаў звярнуўся ў паліцыю, паведаміўшы, што неаднаразова атрымліваў пагрозы па тэлефоне і ў лістах.

Затым аб падкінутай свіной галаве распавёў Сіўкоў. Ён, як паведамляецца, выявіў свіную галаву пад дзвярыма кватэры 19 верасня. Па словах Сіўкова, яму таксама тэлефанавалі з пагрозамі забойствам. «Было сказана даслоўна наступнае: «У нас доўгія рукі, і мы вас можам забіць у любы момант, і нам за гэта нічога не будзе», — заявіў ён.

Па даных «112», свіную галаву 19 верасня падкінулі і Цярэшчанку. Пры ператрусе ў дастаўшчыка было знойдзена яшчэ чатыры пакеты са свінымі галовамі. ТАСС і Цярэшчанка паведамленні аб падкінутай свіной галаве пакуль публічна не каментавалі.

У красавіку 2023 года паведамлялася, што Сяргейцаву, Сіўкову і Цярэшчанку адпраўлялі пасылкі з гіпсавымі бюстамі, падобнымі да статуэткі, у якую была закладзена выбухоўка на творчым вечары Уладлена Татарскага. У выніку выбуху Татарскі загінуў, яшчэ 40 чалавек пацярпелі. 

Такую ж пасылку адправілі і «ваенкару» Уладзіславу Шурыгіну, які супрацоўнічае з Першым каналам. 19 верасня СК распачаў крымінальную справу па факце неаднаразовых пагроз забойствам (частка 1 артыкула 119 КК) Шурыгіну.

Клас
32
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2