У выніку начнога выбуху ў Ташкенце пацярпелі 163 чалавекі, загінуў 17-гадовы юнак
Мяркуецца, што магутны выбух на лагістычным складзе адбыўся ў выніку ўдару маланкі.
Фота: Gazeta.uz
У выніку выбуху на складзе на масіве Куруўчы ў Сергелійскім раёне Ташкента пацярпелі 163 чалавекі, паведамляе Gazeta.uz.
З іх 24 чалавекі шпіталізаваныя.
Астатнія 138 пацярпелых атрымалі амбулаторную дапамогу і былі адпушчаныя дадому.
Паведамляецца, што цяжкіх выпадкаў няма.
Чытайце таксама:
У Ташкенце ўначы адбыўся моцны выбух. Ёсць параненыя
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ