15-гадовы Адам Кадыраў. Фота: інстаграм падлетка

15-гадовы Адам Кадыраў. Фота: інстаграм падлетка

Свой адказ Адам напісаў у інстаграме пасля апублікавання відэа з СІЗА і абурэння грамадскасці. 

«Можаш пляткарыць, ненавідзець, зайздросціць і абмяркоўваць мяне. Але ж мы абодва разумеем, што пры сустрэчы ты будзеш мне міла ўсміхацца», — напісаў Адам Кадыраў у адказ на крытыку свайго ўчынку ў СІЗА.

25 верасня ў тэлеграм-канале кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава з'явіўся ролік, у якім ягоны 15-гадовы сын Адам жорстка збівае зняволенага мужчыну ў СІЗА. Сцвярджаецца, што гэта быў расіянін Мікіта Журавель, абвінавачваны ў публічным спаленні Карана і спецыяльна дастаўлены для пакарання ў Чачню.

Сам Кадыраў высока ацаніў паводзіны свайго сына і паспеў прыгразіць блогерцы Ксеніі Сабчак наступствамі, калі яна будзе працягваць пісаць пра яго сям'ю.

Ролік пра збіванне чалавека ў СІЗА непаўналетнім сынам аўтарытарнага чачэнскага кіраўніка выклікаў моцнае абурэнне і сярод звычайных расійскіх грамадзян, і сярод праваабаронцаў, і нават сярод крамлёўскіх прапагандыстаў. Адным з аргументаў апошніх супраць падобных дзеянняў на відэа было тое, што «ўлады краіны не павінны так проста дзяліцца манаполіяй на гвалт, бо гэта прывядзе да паўтарэння падзей, падобных да вагнераўскага мяцяжу».

Але сам Крэмль у сітуацыі з сынам Кадырава вырашыў адмаўчацца. «Не хачу», — сказаў Дзмітрый Пяскоў журналістам на просьбу пракаментаваць сітуацыю.

Чытайце таксама:

Кадыраў заявіў, што трое яго непаўналетніх сыноў удзельнічалі ў баі ва Украіне

Жонка Гіркіна пракаментавала фота, на якім той нібыта моцна збіты ў СІЗА

У Расіі задумалі айчынную версію відэагульні The Sims 4. Са скрэпамі 

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
48