Лукашэнка дэманстраваў беларускі ноўтбук школьнікам 1 верасня 2022 года

Лукашэнка дэманстраваў беларускі ноўтбук школьнікам 1 верасня 2022 года

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Дзмітрый Мезенцаў перадаў 16 сельскагаспадарчым каледжам у ЛНР 100 ноўтбукаў беларускай вытворчасці, піша ТАСС.

«Мы прывезлі 100 персанальных камп'ютараў-ноўтбукаў вытворчасці Мінскага завода «Гарызонт», высакаякасных, і самае галоўнае, што гэта адзін з прыкладаў імпартазамяшчэння і сумеснага руху наперад нават у самых высокатэхналагічных абласцях», — сказаў ён.

Ён дадаў, што дэлегацыя Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы перадала гуманітарную дапамогу ўстановам адукацыі і дзецям «ЛНР» у мэтах выканання рашэнняў найвышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы — Пуціна і Лукашэнкі і саюзнага Саўміна. Такая падтрымка вызначана Пуціным і Лукашэнкам.

Акрамя ноўтбукаў Мезенцаў перадаў студэнтам каледжа кнігі пра злачынствы нацысцкага рэжыму ў часы вайны.

Чытайце таксама:

Талай анансаваў прывоз у Беларусь новых груп украінскіх дзяцей

Кіраўнік «ДНР» Пушылін прапанаваў Беларусі паўдзельнічаць у забудове акупаванага Азоўскага ўзбярэжжа

Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком «ДНР» 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2