Іван Эйсмант, Іосіф Прыгожын і Руслан Аляхно падымаюць Вольгу Бузаву. Скрыншот відэа Беларусь-5
Вольга Бузава выйшла на лёд у суправаджэнні кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, а таксама прадзюсара Іосіфа Прыгожына, спевакоў Руслана Аляхно і Сярогі, якія прыехалі на шоу «Фактар».
Пасля ўкідвання шайбы кампанія накіравалася за межы пляцоўкі. Бузава была на абцасах, паслізнулася, не ўтрымалася і ўпала на лёд.
Эйсмант, Аляхно і Прыгожын не паспелі падстрахаваць. Сярога моўчкі сузіраў.
Падзенне Бузавай выклікала смех на «Мінск-Арэне». Смяяўся нават трэнер «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў.
Дарэчы, падзенні нехакейных зорак на лёдзе не такая ўжо і неардынарная падзея. Чатыры гады таму завірусілася відэа, як перад матчам «Авангард» — СКА той жа КХЛ расцягнуўся на лёдзе славуты партугальскі трэнер Жазэ Маўрынью.
А «Дынама» ўчора выйграла 3:2, і Бузава радавалася шайбе-сувеніру.





