Імёны новых палітвязняў — Яўген Шышкаў, Ігар Шкіраў, Руслан Глушанок, Дзмітрый Сямак, Аляксандр Ніканаў, Аляксандр Юшкевіч, Сняжана Амосава, Святлана Кароль, Ігар Папоў, Андрэй Матузаў, Анжэла Сікорская.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы. 

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1493 палітвязні. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Агульны спіс людзей, прызнаных у Беларусі палітвязнямі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Прапала сувязь з адным з «рэйкавых партызан». Сваякі зняволенага асцерагаюцца найгоршага

Затрымалі мужчыну, які негатыўна выказаўся пра чалавека з шаўронам «Вагнера»

Сілавікі затрымалі хлопца, які напісаў у фэйкавы бот палка Каліноўскага

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?