Мы ведаем Васіля Быкава як пісьменніка, аднак вядомы беларускі літаратар спрабаваў свае творчыя сілы і ў выяўленчым мастацтве.

Гэта асобная старонка яго творчай біяграфіі.

Васіль Быкаў захапляўся маляваннем з дзяцінства. «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый, — сведчыць Васіль Уладзіміравіч у мемуарнай кнізе «Доўгая дарога дадому». — Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, Васіль Быкаў паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу. Пасля дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна, дзе некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях.

Мастацкія практыкаванні, якія Быкаў іранічна называў «мастацкі зуд», былі яго пажыццёвым захапленнем. Аднак пра гэта ведалі толькі родныя ды блізкія сябры.

На выставе «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» будуць прадстаўлены вобразы родных з дзяцінства мясцін, успаміны пра вайну, жыццёвыя ўражанні, прыемныя і не вельмі прыемныя выпадкі з уласнага жыцця, самаіранічныя накіды.

Выстава будзе працаваць да 13 лістапада.

  • Дата: 29 верасня.
  • Час: 17:00.
  • Месца: Віцебск, в. Марка Шагала, 5а.

Чытайце таксама:

Валянціна Матвіенка павіншавала Лукашэнку з днём народзінаў цытатай Васіля Быкава

Украінскі пісьменнік: Ці павінен Васіль Быкаў адказваць перад украінцамі за Лукашэнку?

У Тэатры юнага гледача, які ўзначаліла жонка Макея, ставяць Быкава па-руску

«Кату перадаваў прывітанне Васіль Быкаў» — у свет выйшла кніга Рыгора Барадуліна «У ката Мірона чорная карона»

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2