У Ляхавічах усталявалі кампазіцыю «Я люблю ПМС». Фота: «Ляхавіцкі веснік»
Навіну пра гэта надрукавалі нават расійскія паблікі.
Рэч у тым, што абрэвіятура ПМС шырока вядомая як «перадменструальны сіндром», якім называюць шырокі спектр сімптомаў і дыскамфортных станаў, звязаных з менструальным цыклам, у жанчын.
Але ў Ляхавічах банер паставілі ў гонар Прадпрыемства меліярацыйных сістэм (ПМС).





