Вольфія бескаранёвая і раска

Вольфія бескаранёвая і раска

Вольфія бескаранёвая, ці па-навуковаму Wolffia arrhiza (L.) Horkel ex Wimm., — самая маленькая водная кветкавая расліна на нашай планеце, «такая расліна-ліліпут». Вонкава яна выглядае як драбнюткія сакавіта-зялёныя, ледзь выцягнутыя «шарыкі», якія памерам меншыя за 1 міліметр.

Можна ацаніць, якія малыя памеры вольфіі

Можна ацаніць, якія малыя памеры вольфіі

У вольфіі ёсць мікраскапічныя кветкі, хай прымітыўныя і непрыкметныя, але самыя сапраўдныя і паўнавартасныя. Праўда, ва ўмовах Беларусі цвіцення гэтага віду пакуль не адзначалася.

Вольфія бескаранёвая пад мікраскопам

Вольфія бескаранёвая пад мікраскопам

Вольфія — расліна ў Беларусі даволі рэдкая, яна сустракаецца толькі на самым поўдні Беларусі — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. У Чырвонай кнізе Беларусі яна ўнесеная ў спіс раслін, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове.

Міжнародны саюз аховы прыроды таксама ўключыў яе ў свой спіс відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (IUCN Red List) у катэгорыю LC. Гэта значыць від, які выклікае найменшую асцярогу.

Месца, дзе вольфія бескаранёвая расце ў Белавежскай пушчы

Месца, дзе вольфія бескаранёвая расце ў Белавежскай пушчы

Чытайце таксама:

Рэліктавы лес, кібердамы, аздараўленчы турызм. Прадпрымальнік з Мінска з'ехаў у вёску і заснаваў там тры новыя бізнэсы

Лаза даўгалецця. Вінаград перастае быць экзатычнай культурай для Беларусі

У Барысаве на клумбе высадзілі атрутны дурнап'ян ФОТАФАКТ

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1