Гомельскі эканамічны форум, 2019 год. Фота: «Гомельские ведомости»
Як паведамілі ў аблвыканкаме, на форум сёлета зарэгістраваны ўдзельнікі з Азербайджана, Расіі, КНР, Італіі, Ірана, Пакістана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Сірыі, Палесціны, В’етнама, Узбекістана, Таджыкістана.
Сёлета форум праігнаравалі еўрапейскія краіны і некаторыя краіны былога СССР.
Гомельскі эканамічны форум, 2023 год. Фота: «Гомельские ведомости»
Галоўныя эканамічныя партнёры рэжыму Лукашэнкі засталіся ў аўтарытарных краінах Азіі і Афрыкі са сцяжкамі, дзе пераважаюць чырвоныя і зялёныя колеры.
Акрамя таго, сярод удзельнікаў значыцца, паводле аблвыканкама, Італія. У яе сцяг таксама з зялёным і чырвоным колерамі.





