Іван Коўган быў намеснікам камандуючага расійскім міратворчым кантынгентам у Нагорным Карабаху. 

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прынёс прабачэнні і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў у Нагорным Карабаху, як паведаміла прэс-служба Крамля. Аліеў патэлефанаваў з прабачэннямі Пуціну.

Пра гібель расійскіх міратворцаў у Карабаху напярэдадні паведаміла Мінабароны Расіі, не ўдакладніўшы колькасць загінулых. Гэта адбылося ўжо пасля таго, як Сцепанакерт абвясціў аб раззбраенні на азербайджанскіх умовах.

«20 верасня падчас вяртання з назіральнай пасады расійскага міратворчага кантынгенту ў раёне населенага пункта Джанятаг аўтамабіль з расійскімі вайскоўцамі абстралялі са стралковай зброі», — гаварылася ў паведамленні.

Аліеў прынёс Пуціну прабачэнні, а таксама выказаў гатоўнасць аказаць матэрыяльную дапамогу семʼям загінулых міратворцаў, сцвярджае Крэмль. Прэзідэнт Азербайджана, паводле паведамлення, заявіў, што будзе праведзена «дбайнае расследаванне» таго, што адбылося.

Чытайце таксама:

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

У Еўлаху пачалася сустрэча прадстаўнікоў Азербайджана і Нагорнага Карабаха

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?