З-за ракетнай атакі засталіся часткова без току спажыўцы ў Ровенскай і Жытомірскай абласцях.

Таксама падчас нападу атрымалі пашкоджанні сеткі аблэнерга ў Днепрапятроўскай, Кіеўскай, Харкаўскай абласцях.

Праз баявыя дзеянні і з іншых прычын без святла раніцай заставалася 398 населеных пунктаў.

Па словах кіраўніка праўлення кампаніі Уладзіміра Кудрыцкага, энергазабеспячэнне ў магістральнай сетцы «Укрэнерга» адноўлена.

Кудрыцкі дадаў, што энергетыкаў гэтая атака не заспела знянацку, падрыхтоўка і аднаўленне энергасістэмы не спыняліся з канца мінулага ацяпляльнага сезона.

«Нельга сцвярджаць, што гэта пачатак новай масіраванай тэрарыстычнай хвалі мэтанакіраваных абстрэлаў энергасістэмы. Энергетыкі не маюць такой інфармацыі і не могуць прагназаваць дзеянні ворага. Але ў нас няма ілюзій. Мы чытаем паведамленні ГУР Мінабароны і ведаем, што вораг цынічны і жорсткі, усе маральныя і прававыя рамкі перайшоў даўно, таму мы рыхтуемся да любых магчымых сцэнарыяў», — адзначыў кіраўнік кампаніі.

Чытайце таксама:

Украінскія спецслужбы сцвярджаюць, што ўдарылі ўчора па вайсковай часці ў Крыме, дзе былі расійскія генералы

СБУ і ВМС нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме Сакі

Масіраваная атака па Украіне: ноччу запусцілі больш за 40 ракет

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8