Чаркасы, 21 верасня

Чаркасы, 21 верасня

Ракеты запускалі хвалямі. У паветраную прастору Украіны яны ўваходзілі з розных напрамкаў, мяняючы курс на маршруце.

У выніку Паветраным сілам і сродкам СПА Сіл абароны Украіны ўдалося збіць 36 ракет.

Акрамя крылатых ракет, прыкладна а шостай раніцы па Харкаве ўдарылі зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300.

Пад раніцу чацвярга ў Кіеве, Чаркаскай і Хмяльніцкай абласцях, у Харкаве, у Роўне і на Львоўшчыне працавалі сілы супрацьпаветранай абароны, гучалі выбухі.

У Чаркасах у выніку ракетнага ўдару разбураны будынак гасцініцы. Загарэліся гандлёвыя павільёны на рынку. Пацярпелі 7 чалавек і 10 чалавек эвакуяваныя. З-пад завалаў выратаваны 1 чалавек.

У Кіеве ў выніку падзення абломкаў ёсць пашкоджанні ў Дарніцкім, Саломенскім, Шаўчэнкаўскім раёнах. У Дарніцкім раёне ўзніклі ўзгаранні. Ёсць пацярпелыя: 7 чалавек, у тым ліку дзіця.

У Кіеўскай вобласці ў выніку падзення абломкаў узніклі пажары на тэрыторыі прадпрыемстваў. Таксама ёсць пашкоджанні прыватнага сектара. Два чалавекі параненыя.

У Харкаве разбураны складскі будынак. Пацярпелі 2 чалавекі.

Херсоншчына, 21 верасня

Херсоншчына, 21 верасня

У Херсоне расіяне сярод ночы наносілі ўдары па жылых кварталах з рознага тыпу ўзбраення. У выніку ў горадзе ўзнікла 7 пажараў. Гарэлі жылыя і шматкватэрныя дамы, аўтамабілі і гандлёвы рад на адным з рынкаў горада. Паводле звестак паліцыі, 3 чалавекі загінулі, яшчэ 5 параненыя. 

Ёсць таксама траплянні і пашкоджанні ў Ровенскай вобласці. Частка Ровенскага раёна без электраэнергіі.

У Львоўскай вобласці расіяне нанеслі ўдар па прамысловай зоне, ёсць разбурэнні і ўзгаранні.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
31