Новая фотасесія на чужым аўто. Мадэльку шукаюць
Яшчэ не скончылася гісторыя мінчанак, якія зладзілі фотасесію на капоце надзвычай рэдкага DeSoto 1948 года выпуску, як стала вядома пра новы выпадак. Гэтым разам у Віцебску. Там дзве дзяўчыны зноў знайшлі фотазону на капоце чужога BMW. Усё зафіксавала камера.
Раніцай уладальніца аўтамабіля знайшла на капоце сляды і вырашыла высветліць, што адбылося. Камера вонкавага назірання паказала: адбывалася фотасесія.
Гаспадыня машыны цяпер з дапамогай сацсетак шукае дзяўчат. Яна сцвярджае, што ўсё адбылося 12 верасня каля 00:30. Вядома, што дзяўчаты зʼехалі на таксі.
Чытайце таксама:
Калі ў вас новая машына, то можаце забыцца пра канфідэнцыйнасць вашых даных
«У аўтамабілях зусім не разбіраюся». Дзяўчына зладзіла фотасесію на капоце надзвычай рэдкай машыны і нажыла праблем
«БелДжы» плануе сёлета прадаць 13 тысяч аўтамабіляў
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ