Беларуска-польская мяжа. Фота: Straż Graniczna

Беларуска-польская мяжа. Фота: Straż Graniczna

Польшча 17 верасня забароніць уезд зарэгістраваных у Расіі легкавых аўтамабіляў. Пра гэта, як піша польскае дзяржаўнае агенцтва PAP, паведаміў кіраўнік МУС краіны Мар'юш Каміньскі падчас прэс-канферэнцыі.

Пастанова прынятая ў сувязі з публікацыяй 8 верасня ўказанняў Еўракамісіі.

Па словах Каміньскага, забарона будзе дзейнічаць як на камерцыйныя аўтамабілі, так і на асабістыя, незалежна ад грамадзянства ўладальніка машыны.

«Гэта яшчэ адзін элемент санкцый, уведзеных супраць Расіі і яе грамадзян у сувязі з жорсткай вайной ва Украіне. У сувязі з тым, што расійская дзяржава ўяўляе сабой пагрозу міжнароднай бяспецы», — цытуе Каміньскага PAP.

8 верасня Еўракамісія апублікавала абнаўленне да адказаў на пытанні, якія часта задаюць, у якім тлумачылася, што ў адпаведнасці з уведзенымі ў кастрычніку санкцыямі расіяне не могуць увозіць у ЕС аўтамабілі на расійскіх нумарах, ноўтбукі, смартфоны, касметыку і шэраг іншых тавараў.

Раней аб забароне на ўезд зарэгістраваных у Расіі аўто абвясцілі Латвія, Літва, Эстонія і Фінляндыя, падсумоўвае «Дождь».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?