Міністр культуры Перу Леслі Уртэага заявіла, што навукоўцы не пацвердзілі іншапланетнае паходжанне парэшткаў з перуанскай пустыні Наска, якія раней прадэманстравалі на слуханнях Кангрэса Мексікі па НЛА.

«Наколькі я ведаю, гэтыя ўзоры адносяцца да пахаванняў касцяных астанкаў даіспанскага перыяду. Я збіраюся запытаць інфармацыю, каб зразумець, як іх удалося вывезці з Перу», — дадала міністарка.

Паводле яе слоў, Міністэрства культуры Перу выставіла абвінавачванні супраць грамадзян, якія маюць дачыненне да вывазу парэшткаў з краіны.

Акрамя таго, у Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі (UNAM) абверглі заявы, што яны пацвярджалі сапраўднасць парэшткаў і іх іншапланетнае паходжанне.

Нагадаем, што некалькі дзён таму мексіканскі ўфолаг і журналіст Хайме Маўсан прынёс на слуханні Кангрэса Мексікі дзве драўляныя скрыні з парэшткамі, якія, па яго заяве, уяўляюць сабой трупы іншапланецян. Маўсан сказаў, што гэтыя целы былі выяўленыя ў Перу ў 2017 годзе і не адносяцца, маўляў, да зямной эвалюцыі. 

Чытайце таксама:

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы насамрэч маглі б жыць у камп'ютарнай гульні і не ведаць пра гэта. Вось як яны гэта тлумачаць

Гэтае вынаходніцтва дазволіць чалавецтву жыць вечна. Расказваем, як яго пабудаваць

На Youtube выклалі першыя шэсць выпускаў з легендарным Паца-Вацам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?