Кірыла Гняздзілаў. Фота, сацыяльныя сеткі

Кірыла Гняздзілаў. Фота, сацыяльныя сеткі

Кірылу затрымалі 19 лютага 2023 года проста на мяжы: ён паўгода жыў у Польшчы, а ў Брэст прыязджаў наведаць жонку і маленькае дзіця.

Пра крымінальную справу вядома няшмат: суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што справа была звязаная з «Чорнай кнігай Беларусі».  За гэта выставілі два крымінальныя артыкулы: садзейнічанне распальванню варожасці (ч.6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 3 203-1 КК), паведамляе Брэсцкая вясна.

Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд цягам шасці пасяджэнняў (суддзя — Андрэй Лешчанка).

У выніку Кірыла Гняздзілава асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавілі выплаціць маральную кампенсацыю двум пацярпелым: 2000 і 1000 рублёў адпаведна, а тэлефон канфіскаваць «як сродак злачынства». Таксама Кірыла пазбавілі капітанскага звання.

Чытайце таксама:

Журналіста Аляксандра Манцэвіча пачнуць судзіць 27 верасня

Трох чалавек з Нароўлі судзілі за тое, што не ўсталі на выпускным вечары пад дзяржаўны гімн

Журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў на 40 кілаграмаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?