Вуліцы ў новым мікрараёне раней прапаноўвалі назваць так:
Валагодская, завулак Валагодскі, Габалінская, завулак Габалінскі, Калінінградская, Тамбоўская, Туапсінская, Ухцінская, завулак Ухцінскі, Хімкінская. Толькі адзін з 10 гарадоў знаходзіцца ў Азербайджане, а ўсе астатнія — у РФ.

Цяпер пытанне называння новых вуліц зноў вынеслі на грамадскае абмеркаванне. 

Вось іх спіс: вуліца Віктара Юртава, вуліца Філіпа Старавойтава, першы завулак Філіпа Старавойтава, вуліца Сяргея Лісанава, першы завулак Рыгора Абялеўскага, першы завулак Віктара Юртава, другі завулак Рыгора Абялеўскага, другі завулак Віктара Юртава, вуліца Мікалая Падгурскага, вуліца Рыгора Абялеўскага.

Хто ўсе гэтыя людзі?

Тэлеграм-канал Urban Hrodna апублікаваў інфармацыю, кім былі тыя людзі, у чый гонар хочуць назваць вуліцы ў новым квартале. Усе яны звязаны з Гародняй.

Віктар Юртаў (1946—1980) — капітан міліцыі, старшы інспектар крымінальнага вышуку УУС Гродна, загінуў на афганскай вайне Савецкага Саюза. 

Філіп Старавойтаў (1905-1977) — вайсковы лётчык-штурмавік, палкоўнік, удзельнік паветраных баёў у раёне Гродна і вобласці ў час Другой сусветнай. Таксама ваяваў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку левага ўрада і ў савецка-фінскай вайне, калі Савецкі Саюз спрабаваў захапіць гэтую дзяржаву. Ганаровы грамадзянін Гродна.

Сяргей Лісанаў (1967—1987) — сяржант, старшы стралок дэсантна-штурмавой групы пагранічных войск, загінуў на афганскай вайне Савецкага Саюза.

Рыгор Абялеўскі (1925—2023) — палкоўнік пагранічных войскаў у адстаўцы, ганаровы пагранічнік Рэспублікі Беларусь, ветэран вайны. Ганаровы грамадзянін Гродна.

Мікалай Падгурскі — лейтэнант, абаронца Гродзенскай крэпасці ў час Другой сусветнай, апошні абаронца форта №1. Застрэліўся, каб не трапіць у нацысцкі палон.

Выказаць сваё меркаванне можна да 9 кастрычніка, накіраваўшы ліст па адрасе: 230023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай «вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі») або на электронную пошту Гродзенскага гарсавета дэпутатаў [email protected]

Чытайце таксама: 

Гродна, Беласток, Коўна. Як адрозніваецца жыццё ў трох блізкіх гарадах рэгіёна

Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?