Як піша «Гомельская Вясна», правапарушэнне было настолькі сур'ёзным, што пільнае вока праваахоўнікаў гэта заўважыла і, замест прафілактычнай гутаркі, супрацоўнікі Нараўлянскага РАУС паспяшаліся скласці адміністрацыйныя пратаколы на «злосных парушальнікаў правапарадку». 

Правабаронцам стала вядома, што 2 жніўня ў суддзе Нараўлянскага раёна суддзя Ваўрантовіч Аляксандр разглядаў адміністрацыйную справу 25-гадовага Максіма Галавацкага па артыкуле 24.54 КаАП РБ «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў».

Вядома, што да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя і яго сябры. Пастанова суда пакуль невядомая, як і невядома, ці адбыўся разгляд спраў, заведзеных на яго сяброў.

Чытайце таксама:

Журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў на 40 кілаграмаў

Бадзібілдару з Глыбокага далі паўтара гады калоніі

Мінчука за тры месяцы двойчы асудзілі за данаты. Агулам яму далі дзевяць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?