Андрэеўка на карце абведзеная чырвоным

Андрэеўка на карце абведзеная чырвоным

«Асноўныя баі працягваюцца ў раёнах Андрэеўкі, Курдзюмаўкі, Кляшчэеўкі. І ў нас там добрыя навіны. Андрэеўка наша. Замацоўваемся на занятых пазіцыях», — заявіла Ганна Маляр.

Паводле яе слоў, Узброеныя сілы Украіны на Бахмуцкім кірунку працягваюць рух наперад. Праўда, на паўночным флангу вораг спрабуе адбіць страчаныя пазіцыі, але «на паўднёвым мы паспяхова прасоўваемся», — дадала чыноўніца.

11 верасня Маляр паведамляла, што УСУ маюць пэўны поспех у раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі на Бахмуцкім кірунку, за мінулы тыдзень удалося вызваліць тут 2 кв. км тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Украінцы прасунуліся ў раёне Кляшчэеўкі і Андрэеўкі каля Бахмута

Дзяніс Урбановіч атрымаў пятае раненне

Украінцы маюць поспех у раёне Вербавога ў Запарожскай вобласці

Пад Бахмутам украінцы збілі расійскі верталёт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?