Скрын відэа

Скрын відэа

Эстафета складаецца з некалькіх этапаў. Адзін з іх — ліквідаванне перашкоды ў выглядзе няспраўнага транспартнага сродку. На гэтым этапе ўдзельнікі эстафеты штурхаюць міліцэйскі УАЗік, заўважыў reform.by.

Падчас яшчэ аднаго этапу міліцыянеры бегалі з дзвюма драўлянымі скрынямі.

Удзельнікі таксама спаборнічалі ў стральбе з вінтоўкі, пераносцы параненых, спыненні беспарадкаў, кіданні гранаты, фігурным кіраванні веласіпедам, зборцы аўтамата і пісталета.

Мэтай мерапрыемства арганізатары называюць «згуртаванне калектываў праваахоўнікаў у рамках самых разнастайных спаборніцкіх аспектаў, якія могуць сустракацца ў паўсядзённай дзейнасці міліцыянераў».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1