Фархад Ахмедаў — былы сенатар Савета Федэрацыі РФ, інвестар і мільярдэр. Таксама ён — меркаваны суразмоўца музычнага прадзюсара Іосіфа Прыгожына, гутарка з якім была зліта ў сеціва ў сакавіку.

«Сітуацыю яны прасралі, краіну яны прасралі, усё яны прасралі. <…> Што будзе пасля іх? І як будзе? Пойдзе, б*, з аднаго боку, «кадыраўцы», «прыгожынцы», будуць апрычнікі. Будзе, б*, там «махноўшчына». Будуць махаць кінжаламі, кувалдамі. Калі цяжкая сітуацыя, яны ўсе праявілі, што яны нікчэмныя, недзеяздольныя, неразумныя. У нас прэзідэнцкая краіна. Прэзідэнт за ўсё гэта адкажа. За ўсё. З яго спытаюць. <…>

Яны нас прая*алі, нашых дзяцей, іх будучыню, іх лёс, б*, разумееш?» — гаварыў на аўдыя Ахмедаў.

Іосіф Прыгожын тады заявіў, што запіс фальшывы. «Сённяшнія тэхналогіі, нейрасеткі дазваляюць падрабіць не толькі голас, але і гутарку», — напісаў ён у Instagram.

Цяпер жа ён выказаў здагадку, што санкцыі з Фархада Ахмедава знялі дзякуючы менавіта гэтаму запісу.

У каментары выданню «Подъём» Прыгожын сказаў, што аўдыязапіс мусіў даказаць Захаду, што Ахмедаў не лаяльны расійскай уладзе. Самога Прыгожына, на яго думку, «чыста выкарыстоўвалі».

Прадзюсар дадаў, што цяпер не кантактуе з Ахмедавым: «Я не маю зносінаў. Я наогул мала з кім стаў мець зносіны і мінімізаваў колькасць людзей у сваёй запісной кніжцы. Я нават баюся з дрэвамі размаўляць».

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5