Фота: Наша Ніва

Фота: Наша Ніва

У сераду адбылося падпісанне паміж Мінадукацыі і ДТСААФ па выкарыстанні патэнцыялу ДТСААФ у выхаваўчай рабоце і правядзенні мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, паведамляе прэс-служба міністэрства.

У прыватнасці, зараз прапрацоўваецца пытанне арганізацыі навучання вучняў 9 (10) — 11 (12) класаў кіраванню аўтамабілем.

Паведамляецца, што ДТСААФ развівае 22 тэхнічныя і авіяцыйныя віды спорту і з'яўляецца адзінай у Беларусі структурай, якая адказвае за іх стан і развіццё.

Таксама падкрэсліваецца, што Мінадукацыі і ДТСААФ падпісалі дарожную карту па выкарыстанні магчымасцяў ДТСААФ у выхаваўчай рабоце і правядзенні мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1