Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У канцы верасня ў Беларусі запланавана правядзенне двухбаковых комплексных вучэнняў. Пра гэта яшчэ ў канцы жніўня паведаміў начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка. Па словах чыноўніка, аб вучэннях раней былі апавешчаныя дзяржавы — удзельніцы АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года.

Паводле інфармацыі Беларускага Гаюна, у вучэннях будуць задзейнічаныя наступныя падраздзяленні:

  •  6-й механізаванай брыгады;
  • 11-й механізаванай брыгады (у тым ліку 841-я Група артылерыі і разведвальны батальён);
  • 19-й механізаванай брыгады (у тым ліку 191-я Група артылерыі);
  • 120-й механізаванай брыгады;
  • 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады і інш.

Цяпер праходзіць актыўная падрыхтоўка. Праводзяцца агляды, на якіх правяраюцца наяўнасць і стан рыштунку, узбраення і ваеннай тэхнікі.

Таксама ў падраздзяленнях праводзяцца заняткі па прафілактыцы «негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на асабісты склад», піша Беларускі Гаюн.

Вайскоўцам даводзіцца алгарытм распазнання недакладнай інфармацыі (фэйкаў), а таксама парадак карыстання сацыяльнымі сеткамі і месенджарамі.

Падраздзяленні 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады (на ўзбраенні — РСЗА «Смерч» і «Паланэз») ужо пачалі перамяшчацца ў раён правядзення вучэнняў.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5