Мікалая Васілевіча затрымалі 17 кастрычніка 2022 года. Ён працаваў у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. На пачатку студзеня 2023 года КДБ унёс ягонае прозвішча ў «спіс тэрарыстаў».

6 чэрвеня Мікалая асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе да шасці гадоў калоніі і вялікага штрафу за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-1 КК). 

У чым канкрэтна яго абвінавацілі — невядома. Прысуд вынесла Алена Шылько.

Неўзабаве стала вядома, што 12 ліпеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска пачаўся другі суд над палітвязнем за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» паводле ч. 2 арт. 290-1 КК. 

На другім працэсе па справе палітвязня быў вялікі перапынак. За гэты час у Вярхоўным судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу Мікалая. 1 верасня прысуд уступіў у сілу, таму пры вынясенні другога прысуда Васілевіч лічыўся ўжо раней судзімым.

12 верасня Святлана Чараповіч абвесціла прысуд Мікалаю — агулам дзевяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 600 базавых велічыняў (22 200 рублёў).

Падтрымайце Мікалая пасылкамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікалай Уладзіміравіч Васілевіч

Чытайце таксама:

У Гомелі загадчыка аптэкі асудзілі да шасці гадоў калоніі

Беларуска ў Польшчы данаціла ў полк Каліноўскага, але грошы не дайшлі. Па вяртанні ў Беларусь яе асудзілі на тры гады калоніі

Ад РНПЦ анкалогіі да раённага аддзела культуры. Куды беларусаў прымушаюць данаціць сілавікі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?