Мамордзіка вельмі распаўсюджаная ў азіяцкай кухні. Яе смажаць, тушаць, дадаюць у супы і салаты. У нас горкую дыню часцей за ўсё бяруць кітайцы. Беларусы ж дадаюць яе ў смузі, бо гародніна багатая на розныя вітаміны.

Дарэчы, у няспелым выглядзе мамордзіка лічыцца гароднінай і ўжываецца сырой. А як толькі паспее — робіцца садавіной.

У спелым выглядзе горкая дыня раскрываецца і робіцца ярка-аранжавай, усярэдзіне з'яўляюцца чырвоныя ягады, з якіх можна рабіць варэнне. Самі ягады смакам нагадваюць хурму.

У няспелым выглядзе мамордзіка як агурок з ноткай гарчынкі.

Калі мамордзіку памацаць, то яна вельмі далікатная, з прыемнымі пупырышкамі.

Што ж тычыцца цаны, то за адну стандартную штуку прадавец бярэ ад 12 да 15 рублёў, а маленькая мамордзіка каштуе 5-7 рублёў.

Чытайце таксама:

Незвычайны кабачок вырас у Баранавічах

Восеньскі салат з квяцістай капустай, яблыкамі і арэхамі

Калі бульбяныя стравы сталі часткай народнай кухні? І чаму беларусы не бульбашы? Факты пра беларускую бульбу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?