Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Апошнім часам для пагашэння даўгоў «Трайпла» ягоныя знешнія кіраўнікі выставілі на продаж і рэалізавалі офіс кампаніі на вуліцы Ракаўскай, велнэс-клуб, паляўнічую гаспадарку ў Лагойскім і турыстычную вёску ў Бярозаўскім раёнах.

На заўтра, 14 верасня, прызначаны таргі па выстаўленых на адкрыты продаж АЗС у Мінску і сталічным рэстаране «Залаты грабеньчык».

Пераход «Трайпл-Агра» да новага ўласніка не афішаваўся, але «Белорусы и рынок» звярнулі ўвагу, што са спіса сельскагаспадарчых арганізацый Лагойскага раёна знік СК «Трайпл-Агра», а па месцы яго прапіскі ў вёсцы Чудзенічы Астрашыцкага сельсавета цяпер значыцца прадпрыемства «Азярыцкі-Агра».

Апошняе — адзін з найбуйнейшых аграрных холдынгаў суседняга з Лагойшчынай Смалявіцкага раёна. У ім пацвердзілі, што былое сельскагаспадарчае прадпрыемства «Трайпла» з нядаўніх часоў знаходзіцца пад крылом «Азярыцкага-Агра».

Агракомплекс «Трайпл-Агра» — адзін з каля 30 былых стратных калгасаў і саўгасаў, перададзеных у 2004—2005 гадах указам Лукашэнкі прыватнаму бізнэсу. Да прыходу туды Юрыя Чыжа і яго партнёраў ён называўся СВК «Верагі». Чыжу, уліваючы ў прадпрыемства вялікія сродкі, удалося зрабіць з былой стратнай гаспадаркі аднаго з лідараў не толькі раёна і вобласці, але ўсёй краіны. Аднак асабістыя праблемы бізнэсоўца і эканамічная бязладзіца ў «Трайпле» не маглі не адбіцца на эфектыўнасці працы гаспадаркі. З гэтым і звязаны пераход «Трайпл-Агра» ў рукі новага ўласніка. 

Чытайце таксама:

Юрый Чыж судзіцца з малодшым сынам за фармзавод

У Мінску выставілі на продаж яшчэ адну запраўку «Трайпла»

Юрый Чыж вярнуў пад сваё кіраванне галоўны актыў сям'і ў Расіі

Вядомае ўсім кафэ ў самым цэнтры Мінска выставілі на продаж. Цана — больш за 2 мільёны даляраў

Чыж купіў бізнэс у Віктара Дробыша

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?