Фота: Moroccan Royal Palace via AP

Фота: Moroccan Royal Palace via AP

Кароль Марока Мухамед VI стаў донарам крыві для пацярпелых ад разбуральнага землятрусу магнітудай 7,0. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Maghreb Arabe Presse.

Паводле яго звестак, кароль здаў кроў падчас наведвання ў Маракешы пацярпелых ад стыхійнага бедства.

Фота: Moroccan Royal Palace via AP

Фота: Moroccan Royal Palace via AP

На гэты час у бальніцах рэгіёна Маракеш — Сафі знаходзіцца больш за 2,1 тыс. чалавек, 484 з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Раней агенцтва паведамляла, што некалькі тысяч мараканцаў па ўсім каралеўстве сталі ў чаргу, каб здаць кроў для сваіх суайчыннікаў.

***

Землятрус у Марока адбыўся ў 23:00 вечарам у пятніцу, калі многія ўжо спалі. Ягоны эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне горнага хрыбта Высокі Атлас прыкладна за 72 км ад Маракеша, горада з насельніцтвам каля 840 тысяч чалавек. Штуршкі адчуваліся ў радыусе 400 кіламетраў. Следам за магутным асноўным штуршком рушылі сотні афтэршокаў. Землятрус доўжыўся некалькі хвілін, у гэты момант жыхары выбягалі на вуліцы. 

Гэта быў найбуйнейшы для краіны землятрус за апошнія 120 гадоў.

Паводле апошніх звестак, загінулі 2862 чалавекі, параненыя 2562 чалавекі.

Сур'ёзна пацярпеў гістарычны цэнтр Маракеша, які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0