Фота: Realt.by

Фота: Realt.by

Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу ў сераду не задаволіў пазоваў беларускай кампаніі Synesis і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова да Рады ЕС, пададзеныя ў сувязі з уведзенымі ў дачыненні да іх санкцыямі.

Шатроў і Synesis падалі пазовы супраць Рады ЕС у 2022 годзе. IT-кампанія Synesis са снежня 2020 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза як распрацоўшчык сістэмы распазнавання твараў Kipod.

У «Афіцыйным часопісе ЕС» пазначана, што «Synesis дала беларускім уладам платформу відэаназірання Kipod, якая дазваляе ажыццяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне для распазнавання твараў, што робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржаўнага апарату Беларусі».

Кампанія Synesis і рэжым Лукашэнкі

Synesis — гэта адзін з рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій, створанага згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, і таму карыстаецца шматлікімі льготамі. Такім чынам, кампанія атрымлівае выгаду праз сваю сувязь з рэжымам Лукашэнкі і ягоную падтрымку, зазначаюць у Бруселі.

Шатроў трапіў у чацвёрты санкцыйны спіс ЕС у чэрвені 2021 года. Як сказана ў «Афіцыйным часопісе ЕС», «у якасці былога кіраўніка і асноўнага акцыянера ТАА Synesis Аляксандр Шатроў быў адказны за прыняцце рашэння аб перадачы беларускім уладам платформы відэаназірання Kipod, якая дазваляе ажыццяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграму распазнавання твараў».

На думку Рады ЕС, такім чынам ён унёс свой уклад «у падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі дзяржапаратам Беларусі».

Чытайце таксама:

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Прызыўнікоў у Маскве будуць шукаць з дапамогай сістэмы распазнавання твараў, у тым ліку беларускай Kipod

Брытанскі суд адхіліў пазоў Synesis аб зняцці санкцый

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0