Першы рэйс па маршруце Баку — Мінск — Баку плануюць выканаць 2 кастрычніка 2023 года, піша прэс-служба мінскага аэрапорта.

Авіякампанія будзе здзяйсняць палёты чатыры разы на тыдзень: у панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу. Час у дарозе — каля чатырох гадзін.

Авіякампанія AZAL — буйны авіяперавозчык. У кастрычніку 2023 года авіякампанія AZAL і мясцовы лаўкост Buta Airways абʼяднаюцца ў адзіны брэнд. AZAL ужо ажыццяўляла палёты ў Мінск з 2014 па 2018 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0