Cвятлана Алексіевіч на прэзентацыі перакладу «Галасоў утопіі», Мінск, 2018 год. Фота: Onliner
На беларускую мову «Цынкавых хлопчыкаў» пераклаў Андрэй Хадановіч. Агучыў твор зорны акцёрскі склад — Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Алег Гарбуз.
«Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смяротнай і несправядлівай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала», — анансуе прэм’еру «Камунікат».
Аўдыябук «Цынкавыя хлопчыкі» можна паслухаць на сайце інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat і на буйных стрымінгавых платформах YouTube і Spoyify for podcasters.
Пяць кніг нобелеўскай лаўрэаткі па-беларуску гучаць упершыню, у найноўшым перакладзе і без цэнзурных правак: пісьменніца дапрацавала свой дакументальна-мастацкі цыкл, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Чытайце таксама:
«Па што ідзеш, воўча?» Святланы Курс пераклалі на чэшскую мову





