Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У канцы жніўня мужчына, які жыве разам са сваёй 85-гадовай маці, вырашыў яе абакрасці. Ён ведаў, што жанчына ўсе свае зберажэнні захоўвае ў шафе. Сын скарыстаўся момантам і забраў 1200 рублёў, якія сабрала жанчына, і частку патраціў, як паведамляе абласная міліцыя.

У нейкі момант жанчына заўважыла, што яе зберажэнні зніклі. Яна адразу здагадалася, хто датычны да крадзяжу, і патэлефанавала ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі і канфіскавалі частку грошай. Заведзена крымінальная справа за крадзеж, учынены паўторна.

Чытайце таксама:

У Гальшанах тамада на вяселлі абакраў маладых

Работнік мясаперапрацоўчага завода вынес пад адзеннем 100 кілаграмаў мяса

У Маларыце ў мужчыны з падвала прапала 70 слоікаў з закаткамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1