Сяргей Новік. Фота: Свояк.рф

Сяргей Новік. Фота: Свояк.рф

У гэтай гульні была зафіксавана мінімальная перамога (1:0) гасцей.

Аднак увагу на сябе звяртае ў першую чаргу іншы факт. У складзе гаспадароў на замену на 84-й хвіліне выйшаў Сяргей Новік — 68-гадовы абаронца. Ён нарадзіўся 24 чэрвеня 1955 года, звяртае ўвагу football.by.

Перш у гэтым сезоне Новік (дарэчы, ураджэнец Смаргоні) двойчы трапляў у заяўку клуба з роднага горада на матчы трэцяга дывізіёна, аднак на поле не выходзіў.

Фрагмент матча. Фота: «Светлы шлях»

Фрагмент матча. Фота: «Светлы шлях»

Самым сталым прафесійным футбалістам у свеце лічыцца японец Міура Кадзуёсі, якому цяпер 56 гадоў. Ён выступае за партугальскі «Алівейрэнсэ» з другой лігі.

У Беларусі ж за «Чысць» з другой лігі гуляў Мікалай Мятліцкі ва ўзросце 58 гадоў.

Чытайце таксама:

Самы тытулаваны футбольны клуб Італіі вырашылі прадаць

Беларусь не здолела перамагчы Андору

На трэнера Артура Мустыгіна завялі крымінальную справу — Трыбуна

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?