Як расказаў адзін з «дэпутатаў» «Народнай рады ДНР», Дубавы «пайшоў па кветкі» і на вуліцы яго збіла машына.

Генадзь Дубавы быў з ліку ўкраінскіх грамадзян, якія перайшлі на службу да расійскіх акупантаў. Раней ён вучыўся ў Данецкім нацыянальным універсітэце на эканаміста, а з 1995 года працаваў журналістам па PR-дзейнасці як у расійскіх, так і ўкраінскіх СМІ. Таксама ён, як паведамляецца, заснаваў агенцтва сацыяльна-палітычнага мадэлявання «Вэйс-Украіна» (цяпер «Вэйс-Наваросія») і першую афіцыйную газету «ДНР».

У 2014 годзе ён запісаўся ў «народнае апалчэнне ДНР» і з таго часу ваяваў супраць Украіны. 

Сярод іншага ён быў аўтарам антыўкраінскай кнігі «Рыцари Новороссии. Хроники корреспондента легендарного Моторолы», якую ў 2017 годзе прывезлі на Мінскі міжнародны кніжны кірмаш, але пасля скандалу, з гэтым звязанага, мусілі прыбраць з прылаўкаў.

Чытайце таксама:

«Быццам не дваццаць за дзень страцілі». Расійскі франтавік раскрывае рэальныя лічбы страт

Музыка Рома Звер зʼездзіў на Данбас і выступіў перад расійскімі вайскоўцамі. Да гэтага ён трапіў у чорныя спісы за антываенныя выказванні

Зніклы расійскі камбат знайшоўся ва ўкраінскім палоне. На відэа ён наносіць на карту для УСУ расійскія вайсковыя пазіцыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?