У латышскі пералік уключылі 251 чалавека, у тым ліку вайскоўцаў латышскага легіёна СС, паліцэйскіх батальёнаў, атрада латышскай дапаможнай паліцыі. Для часткі прозвішчаў пазначаныя канкрэтныя злачынствы, напрыклад, знішчэнне гета ў Менску. Для часткі пазначана «падазраваны ў здзяйсненні злачынстваў супраць мірных грамадзян на акупаванай тэрыторыі БССР».

У літоўскім спісе 85 асоб, у асноўным службоўцы паліцэйскіх батальёнаў. Для некаторых пазначаныя канкрэтныя злачынствы, але ў большасці выпадкаў проста стаіць пазнака аб удзеле ў карных аперацыях і да т. п.

Раней Генпракуратура ўжо выкладала аналагічныя спісы немцаў, якія былі аформленыя вельмі неахайна. Часам у іх былі пазначаныя толькі імёны, прозвішчы, прозвішчы з ініцыяламі, часам нават мянушкі. Новыя пералікі тэхнічна аформленыя больш старанна, але ёсць падазрэнне, што фармаваліся яны таксама без расследавання персанальнай віны кожнага фігуранта. Ды і ёсць сумневы, наколькі гэтыя спісы новыя: папярэдняя практыка паказвала, што нярэдка пад бягучыя патрэбы пракуратуры проста адаптуюцца спісы, складзеныя і апублікаваныя раней, у тым ліку яшчэ ў савецкія часы.

Чытайце таксама:

Марзалюк паказаў «сведчанне злачынстваў пад бела-чырвона-белым сцягам». Але гэта хлусня — вось што на фота

Швед анансаваў на лістапад першы суд над памерлым «нацысцкім злачынцам»

У якіх выпадках у Беларусі раней судзілі памерлых і ці змогуць цяпер са сваякоў патрабаваць кампенсацыі па такіх справах?

Гомельскі пракурор у прапагандысцкім запале «знішчыў» падчас вайны 100 тысяч гамяльчан

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?