Ілан Маск з Граймс. Фота: Theo Wargo/Getty Images for Huffington Post

Ілан Маск з Граймс. Фота: Theo Wargo/Getty Images for Huffington Post

Маск гэтую інфармацыю пацвердзіў, адказаўшы постам такога зместу:

«Тау Тэхна Механікус. Акружнасць / дыяметр».

Ані Граймс, ані Маск не аб'яўлялі, што чакаюць дзіця. У пары ёсць яшчэ двое сумесных дзяцей — хлопчык (нарадзіўся ў траўні 2020 года) і дзяўчынка (нарадзілася ў снежні 2021-га). Іх завуць X Æ A-Xii (чытаецца «Экс Эш Эй-Твэлф») і Экса Дарк Сідэрэль. Прынамсі, менавіта так іх назвалі пасля нараджэння.

Граймс казала ў адным з інтэрв'ю, што дачку яны завуць проста Y (чытаецца як «Вай», сугучна англійскаму Why? — «Чаму?»).

Акрамя таго, у Маска ёсць яшчэ пяцёра дзяцей ад першага шлюбу з Джасцін Уілсан — гэта двайняткі Грыфін і Ксав'е (нарадзіліся ў 2004 годзе) і трайняткі Дэміан, Сэксан і Кай (нарадзіліся ў 2006 годзе). Першынец Маска і Уілсан — сын Невада, які нарадзіўся ў 2002 годзе, памёр ва ўзросце 10 тыдняў ад сіндрому раптоўнай дзіцячай смерці.

Чытайце таксама:

Ілан Маск сарваў украінскую атаку на Крым, адключыўшы Starlink — CNN

«О божа, гэта нядобра!» Маск расказаў пра «цудоўную размову» з Пуціным

Маск заявіў, што Цукерберг адмовіўся ад бою ў Калізеі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?