Сядзіба «Літоўка». Фота: travel.by

Сядзіба «Літоўка». Фота: travel.by

Навагрудскі РАУС не знайшоў складу правапарушэння ў дзеяннях кіраўнікоў «Літоўкі». Што тычыцца нібыта негатыўнага ўздзеяння на дзяцей, то рашэнне наведаць «Літоўку» прымаецца бацькамі, якія нясуць юрыдычную адказнасць за іх выхаванне. Цяпер на ўваходзе ёсць інфармацыя, што ўваходзіць на тэрыторыю сядзібы непаўналетнія могуць толькі з дазволу бацькоў.

Міліцыя таксама адказала наконт «прапаганды ЛГБТ»: за гэта ў Беларусі пакуль не прадугледжаная адказнасць.

Таксама актывісты на чале з Бондаравай звярталіся ў Гродзенскі аблвыканкам і Навагрудскі райвыканкам. Улады выехалі на месца. Пасля іх візіту «ў мэтах недапушчэння няслушнага разумення турыстамі сэнсу асобных аб’ектаў» усталявалі таблічкі аб тым, што афармленне сядзібы створана выключна ў забаўляльных мэтах і не мае на мэце абразы існых рэлігій, пачуццяў вернікаў, маральных асноў грамадства, прапаганды жорсткасці і гвалту. Азнаямленчыя экскурсіі адкарэктавалі.

На некаторыя аб’екты ўваход непаўналетнім цяпер забароненыя, у прыватнасці, у «Пякельную спальню». На скульптуру жанчыны надзелі вопратку.

Літоўка — гэта фэнтэзі-сядзіба ў Навагрудскім раёне, якую адкрыў мясцовы прадпрымальнік Сяргей Коваль. Там ёсць сімвалы розных культур і рэлігій. Стваральнік сядзібы скончыў жыццё самагубствам у 2019 годзе. Цяпер сядзібай кіруе дачка Сяргея.

Вольга Бондарава напісала пракурору Гродзенскай вобласці Аляксандру Жукаву ў жніўні. Яна прасіла закрыць сядзібу «Літоўка» ў Навагрудскім раёне і праверыць яе дзейнасць на адпаведнасць беларускаму закону. «Вінаватых» прасіла прыцягнуць да адказнасці. Галоўнымі прэтэнзіямі Вольгі былі праца не адпаведна дазволу, экспанаты «асацыяльнага і парнаграфічнага характару, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці», скажэнне Бібліі і разбэшчванне непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Бондаравай забаранілі крытыкаваць «небажыхароў» пад пагрозай «валуна ў падваротні». Але яна ўсё адно не можа стрымацца

У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку

«Паноў бачым, шляхту бачым, а савецкага воіна-вызваліцеля чамусьці няма». Прапагандысты ваююць з муралам у Гродне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?