Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У нядзелю мігранты спрабавалі незаконна пранікнуць у Латвію 256 разоў. Гэта самая вялікая колькасць, зафіксаваная на гэты момант.

Між тым, за апошнія тыдні ў Літве наогул не зафіксавана або зафіксавана толькі некалькі спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

У гэтым годзе супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы не дапусцілі пранікнення ў Літву ў несанкцыянаваных месцах агулам 1600 нелегальных мігрантаў з Беларусі. У 2022 годзе літоўскія памежнікі развярнулі 11 200 такіх асоб.

З 3 жніўня 2021 года, калі літоўскія памежнікі атрымалі права разварочваць нелегальных мігрантаў, каля 20,9 тысяч з іх не пусцілі ў краіну з Беларусі. Некаторыя замежнікі неаднаразова спрабавалі трапіць у Літву.

У канцы мінулага тыдня Дзяржаўная памежная ахова Латвіі прадухіліла 472 спробы незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, а з гуманітарных прычын перасекчы мяжу было дазволена двум асобам.

Для параўнання: у мінулую сераду памежнікі прадухілілі 146 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, у чацвер — 173, у пятніцу — 115, у суботу — 101, у нядзелю — 256.

У мінулую сераду памежная ахова прадухіліла 146 спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.

Усяго сёлета было прадухілена нелегальнае перасячэнне мяжы 7856 асобамі, а 318 чалавек былі прапушчаныя ў Латвію з гуманітарных меркаванняў.

Чытайце таксама:

Беларус паспрабаваў даць латвійскай памежніцы хабар у 5 еўра

Закрыцця граніц пакуль не будзе, канфрантацыя спала. Спыталі ў экспертаў, ці можна гаварыць пра пачатак адлігі паміж Мінскам і ЕС

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7