Навіна пра прызнанне экстрэмісцкім у тэлеграм-канале «Хрысціянскай візіі»

Навіна пра прызнанне экстрэмісцкім у тэлеграм-канале «Хрысціянскай візіі»

Першы раз, нагадаем, гэта было рашэнне суда Мёрскага раёна ад 16 жніўня 2023 года.

Цяпер стала вядома, што тэлеграм-канал прызнаў экстрэмісцкім 7 верасня 2023 года суд Лідскага раёна. Экстрэмісцкім таксама прызнаны наш стары лагатып («представляющий собой крест, обвивающийся двумя васильками»).

Аўтары тэлеграм-канала просяць улічваць гэта, калі знаходзіцеся ў Беларусі ці плануеце туды ехаць, і заклікаюць выконваць меры бяспекі.

Зрэшты, у «Хрысціянскай візіі» ёсць сацсеткі, да якіх пакуль сілавікі не дабраліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6