Каб забраць дзіця з прытулку, туды звярнуўся жыхар Іванава, які меркаваў, што дзяўчынка можа быць яго дачкой. Аднак падстаў для перадачы яму дзіцяці не было — па дакументах мужчына не зʼяўляўся сваяком дзяўчынкі, у дакументах дзіцяці былі ўказаны іншыя звесткі пра бацьку.

Мужчына звярнуўся ў суд для аспрэчвання бацькоўства. Ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці была праведзена судовая генетычная экспертыза, якая пацвердзіла, што ён зʼяўляецца бацькам дзяўчынкі.

Брэсцкія судовыя эксперты дадаюць, што часцей за ўсё па пытаннях бацькоўства і мацярынства да іх звяртаюцца для афармлення пенсіі па страце карміцеля на сваіх непаўналетніх дзяцей або для вырашэння спадчынных пытанняў.

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2