Кінатэатр «Перамога». Фота: БелТА

Кінатэатр «Перамога». Фота: БелТА

Кінатэатр «Перамога» ў Мінску плануюць адкрыць пасля рэканструкцыі ў першай палове 2024 года, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, піша БелТА.

«Я думаю, у першай палове наступнага года мы яго ўвядзем. Гэта будзе трохі іншы кінатэатр. Мы пастараліся максімальна выкарыстоўваць яго магчымасці. Там будзе некалькі залаў. Праводзіцца закупка самага высокатэхналагічнага абсталявання», — сказаў Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, у пачатку рэканструкцыі былі сур'ёзныя асцярогі за стан будынка. Прыйшлося дастаткова сур'ёзна папрацаваць, у тым ліку па яго ўмацаванні — цяпер гэтыя работы поўнасцю завершаны. Праводзяцца ўнутраныя і фасадныя працы. Па выніку кінатэатр зможа змяшчаць значна большую колькасць гледачоў.

Як адзначыў Уладзімір Кухараў, кінатэатр «Перамога» лічыцца адным з брэндаў Мінска. Гэта адзін з найстарэйшых кінатэатраў, з якім у большасці мінчан звязана шмат добрых успамінаў.

Пасля рэканструкцыі гэта будзе сапраўды брэндавы кінатэатр са сваімі традыцыямі, лічыць старшыня Мінгарвыканкама.

— Я думаю, кінатэатр яшчэ парадуе многія пакаленні мінчан паказам добрых фільмаў, — сказаў на заканчэнне ён.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0